Čortaŭ Skarb

by Sakramant

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.

      $3.50 USD  or more

     

1.
2.
3.
05:15
4.

credits

released June 24, 2016

tags

license

all rights reserved

about

Sakramant Minsk, Belarus

contact / help

Contact Sakramant

Streaming and
Download help

Track Name: Čortaŭ Skarb
У хаце простай,
Якіх мноства,
Скарб займеўшы, чорт жыве.
Ратуй, браце!
Дзе схавацца?
Мне рагаты жыць не дае!

Справы брудных лап –
Чортаў… Чортаў скарб!
Гэта ўсё ня жарт –
Чортаў… Чортаў скарб!

Цёмнай ноччу
З лесу постаць
Рушыць ў хату дужы звер.
Цяжкі тупат ,
Лямант, грукат -
Чорт ляціць ілбом у дзвер!

Справы брудных лап –
Чортаў… Чортаў скарб!
Гэта ўсё ня жарт –
Чортаў… Чортаў скарб!
Track Name: Mužny Vołat Pahaniajła
Пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць
На дзьвярах прыбіта шыльда – “нельга абудзіць”
Бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць
Тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць

Над ракою – Палатою, што ў Дзвіну бяжыць
Мужны волат Паганяйла ў адзіноце жыў
На вайне не шансавала, дзеўкі не давалі
Нават бабкі за спіною рохляй называлі

Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!

І задумаў Паганяйла таго троля ваяваць
Марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць
Тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар
Паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар

Біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў - дам табе шанец
Ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках - усе вакол слабакі!
Перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца
Усе мае скарбы будуць твае - адкажы толькі "так" ці "не"!

Паганяйла!
Паганяйла!
Паганяйла!
Мужны волат Паганяйла!

Тры дні гулялі
Тры дуды парвалі
Тры вёскі спалілі
Тры цешчы згубілі
Track Name: Bona
Хто ты? Як ты знайшла мяне?
Cкажаш, як адшукала шлях?
Стаіш, як здань, перада мной сцяной
Схавайся,знікні прэч далоў!

Вецер раскідаў працы плён.
Рэхам вяртраецца праклён.
Волаты забітыя,
Песні ўсе забытыя-
Рвецца сэрца!

Хто там дыхае ў цішы, крочыць за спіной?
Чуеш, Бона?
Морак, жах тваіх атрут клічуць за сабой.
Чуеш, Бона?
Track Name: Rusalka (bonus track feat. Lesley Knife)
U cišy načnoj - panuraj
Navat zory nie asvietlać moj šlach
Ty vychodź z-za chmaraŭ, Miesiac
Adkažy, dzie siastra maja
Ja jaje znajdu, za saboju paviadu

Ciomny vir, strumień chałodny
I harłačyk byccam znička ŭnačy
Uskryk uzniaŭ u nieba ptušak
Płyń jak viecier razmiatała vałasy
Ja jaje znajdu, za saboju paviadu
Ja jaje znajdu...

Chorus:
Zaplataje ŭ kosy kvietki
Vodzić u žycie karahody
Scieražysia padarožnik
Bo nia bjecca jaje serca
Adkryj svaju tajamnicu
Rusałka!

U piaščotnaj šeraj smuzie
Ty idzieš, jak cień z viankom na vałasach
Apranutaja ŭ chmaru
Pustata ŭ dušy i ciemra ŭ vačach
Ja ciabie znajdu, za saboju paviadu
Ja ciabie znajdu...

Tła sałodki vodar u pavietry łunaje
Cmoki tvaje cieła ŭ dryhvie abvivajuć
Rospač raskidała kryły čornyja nad bahnaj
Ja ciabie znajdu, tolki hetaha ja prahnu

Ja ciabie znajdu - ŭ koła zaciahnu
Daj mnie siły, uładar niabiosnaha ahniu
I zbroju, kab adoleć tych chto ŭ ciemry
Kab toje, što zrabiŭ ja nie było daremnym!